Газета “Культура” працягвае сачыць за зменай у фінансаванні рэспубліканскіх тэатраў, паводле якой толькі палова іх бюджэту будзе аплачвацца дзяржавай, другую ўстановам культуры давядзецца зарабляць самім. Варыянты ажыццяўлення гэтай схемы разглядаюцца ў адпаведных дзяржаўных установах і, вядома, у Міністэрстве культуры. Каб больш дакладна разабрацца ў праблематыцы, карэспандэнт "К" пабываў у Гомельскім абласным драматычным тэатры.