Неабсяжныя гарызонты творчасці
Каб паступіць у Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Глебава, дзе конкурс складае каля 20 чалавек на месца, не дастаткова шанцавання. Маладым людзям, якія прыходзяць сюды пасля 9 класаў, трэба прайсці праз нялёгкі творчы ўнутраны іспыт, а значыць, ужо мець за плячамі адмысловае майстэрства. Затое тыя, хто пройдзе адбор, будуць вучыцца ў найлепшых выкладчыкаў, якія сумяшчаюць навацыі з традыцыямі беларускай школы мастацтваў. А ганарыцца Глебаўцы ёсць чым. Сёлета каледж адзначыць 75-гадовы юбілей.
Далей