Нераскіданае гняздо Рэйтанаў
Кожныя выходныя, калі дазваляе надвор’е і абставіны, мы выбіраемся ў вандроўкі па гістарычных мясцінах. Часам, каб зрабіць тое-сёе “адкрыццё”. А часам, каб наведаць аб’екты, якія добра вядомы, і за лёсам якіх мы сочым ўжо шмат год. Да такіх, безумоўна, адносіцца вёска Грушаўка, што на Берасцейшчыне, у якой ужо некалькі год запар ідуць рэстаўрацыйныя працы. Каб даведацца пра навіны рэстаўрацыі, убачыць перамены, гэтымі выходнымі мы адправіліся менавіта туды. А каталізатарам выезду сталі словы, пачутыя ад мясцовых жыхароў — “Грушаўку вы і не пазнаеце”.
Далей