Якімі цікавосткамі музейшчыкам варта вабіць наведвальніка?
Прыязджаючы ў розныя рэгіёны Беларусі, заўсёды імкнуся наведаць раённы ці абласны музей. Менавіта там, у музейных установах, можна не толькі даведацца пра гісторыю горада ці гарадскога пасёлка, паўзірацца ў адметныя артэфакты і цікавосткі, але і пабачыць, якім чынам музейшчыкі працуюць з сённяшнім, звычайна распешчаным Інтэрнэтам, наведвальнікам. Таму пры наведванні музеяў адразу пытаю ў супрацоўнікаў пра цікавыя музейныя праекты, віртуальныя экскурсіі, QR-коды і іншыя ноу-хау, што прыжыліся (ці не прыжыліся) на ўрадлівай раённай глебе. І не так важна, ці будзе гэта самастойная ініцыятыва, ці акцыя з удзелам партнёраў ды спонсараў. Галоўнае, што дзейнасць падобнай установы адразу паўстае крэатыўнай, цікавай, жывой, звернутай да яўных і ўяўных наведвальнікаў. А іначай як пра музей даведаецца значная колькасць людзей — будучых наведвальнікаў экспазіцыйных залаў і, магчыма, будучых адданых сяброў нават у часы сусветнай пандэміі?
Таму і сённяшні артыкул пра дзейнасць музеяў розных рэгіёнаў Беларусі ў першую чаргу быў скіраваны на пошук новага, нестандартнага, цікавага і адметнага. Хоць, натуральна, і пра планы платных паслуг, і пра выставы, і пра алічбоўку музейнага фонду таксама пагаварыць з маімі суразмоўцамі ўдалося. Але
пра ўсё — па парадку.