Ура! Кніжны дождж прайшоў!
Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама — не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене.
А сапраўды, што за паняцце такое — культура? Звернемся да цытат. Наш Васіль Быкаў, да прыкладу, сцвярджаў, што “аснова беларускай культуры — мова”. Ці не за век да Быкава расійскі журналіст Рыгор Ландау заўважыў: “У культуры асновай з’яўляецца вяршыня”. Геніяльна! Лагічны працяг усяго згаданага ў тым, што без нацыянальнай мовы і гаворкі няма пра нацыянальную культуру. І не толькі пра культуру. Пацвярджаюць думку Рыгор Барадулін: “Без мовы я — нішто” і Пімен Панчанка: “Я — сірата без маёй Беларусі”. Мова атаясамліваецца з Бацькаўшчынай. Культура гарантуе захаванне і першага, і другога. У доказ — выказванне аднаго з вядучых кардыёлагаў планеты Себасціяна Кербера: “Карціна не можа спыніць кулю, але можа спыніць таго, хто страляе”. Трапна і ёміста. А як разумееце слова “культура” вы, яе носьбіты і чытачы “К”?