А вось песні ўсе — хіты!
3 лютага ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца юбілейная вечарына музыканта і кампазітара Аляксандра БАЛОТНІКА, песні якога настолькі трывала ўвайшлі ў наш ужытак, што ўспрымаюцца за народныя. Адна з іх — “Будзь здаровы, гаспадар!” на верш Алеся Бадака — дала назву ўсёй вечарыне. Адначасова гэты выраз — традыцыйнае беларускае прывітанне, актуальнае сёння, як ніколі. “Сказаў, як звязаў” таксама і прыказка, і яшчэ адна песня юбіляра на словы Аляксандра Лягчылава. Ну а “Чарка на пасашок” на ягоныя ж вершы даўно стала адной з візітовак не толькі ансамбля “Бяседа”, але і іншых калектываў народнай музыкі.
Далей