Перабіраючы чорна-белыя клавішы…
Да свайго 80-гадовага юбілею, які выпадае на 12 студзеня 2021-га, Уладзімір Георгіевіч Мулявін не дажыў ажно 18 гадоў. Скажу шчыра: цягам гэтага часу мне яго не ставала літаральна кожны момант. Але варта прымружыць вочы — і я зноў бачу свайго сябра жывым, неймаверна прыгожым, з непераўзыдзеным пачуццём гумару, далікатным у прыяцельскім коле і апантаным у творчай працы. У плане сваёй чалавечай арганікі ён быў зусім не падобны да многіх іншых маіх таленавітых сяброў са свету мастацтва.
Далей