У каляднай традыцыі на Палессі асабліва шануюць першы дзень Новага года — Васілле. Менавіта тут захаваўся дагэтуль калядны карнавал з архаічнымі маскамі ў Шчодры вечар з 13 на 14 студзеня.
Гэта найперш Дзед і Баба, якія сімвалізуюць продкаў — Дзед вядзе Казу, а Баба засявае хату жытам дзеля таго, каб усё ў гаспадарцы і ў сям’і пладзілася, множылася, як гэтае зерне.