А зімой думаем пра вясну...
Выдавецтва “Беларуская навука” на мінулым тыдні надрукавала кнігу, над якой я працавала з 2014-га года. Гэта зборнік, які змяшчае апісанні абрадаў, тэксты і ноты масленічных песень. Матэрыял я расчытвала з захаваннем дыялектных асаблівасцей з архіўных і ўласных экспедыцыйных аўдыязапісаў, частку перадрукавалі з ужо апублікаваных крыніц, у тым ліку мала дасяжных. Музычную частку выдання (натацыі, тэматычны ўступны артыкул) рабіла этнамузыколаг Васіліна Прыбылова.
Далей