“Мароз, хадзі куццю есці!”
Прыгожа і спакойна ў гэтыя зімовыя дзянькі ў Адэльску. Ужо прыбраліся на сваіх падворках і ў хатах вяскоўцы (гэта важны мясцовы рытуал перад Калядамі), над ваколіцамі лунае цудоўны пах святочных прысмакаў, у кожнай хаце ўпрыгожана “хваінка” (ёлка), і будуць спяваць “коленды” (калядныя песні), а пакуль... А пакуль — Адвэнт.
Адэльск захаваў у сваёй душы чысціню і высокароднасць. Яго старыя вуліцы, помнікі даўніны, святы Антоній, гукі касцельнага аргана і дудак Мар’яна Скрамблевіча здольны вылечыць ад жыццёвай мітусні і прымусіць падумаць пра вечнае, успомніць, хто мы, адкуль і куды ідзём.
Далей