Квартэт як кароль дэтэктыва?
Беларуская дзяржаўная філармонія, нягледзячы на складанасці часу, упарта і мэтанакіравана супрацьпастаўляе ім гаючую сілу мастацтва. Хоць некаторыя канцэрты адмяняюцца ці пераносяцца (часцей з-за хваробы артыстаў), лістападаўская афіша ўпрыгожылася чарговым фестывалем “Беларуская музычная восень”. Дый апроч уласна фестывальных імпрэз, якія былі прысвечаны сёлета юбілеям сусветных класікаў, тут літаральна кожны вечар ёсць што паслухаць і паглядзець — у тым ліку, старадаўнюю і сучасную беларускую музыку, уключаючы прэм’еры найноўшых твораў. Менавіта такім стаў нядаўні канцэрт “Скрозь музыку і радасць сустрэчы” Мінскага струннага квартэта.
Далей