Татуяваны Зеўс і іншыя фрагменцікі пазла
Якім быў ужо амаль прамінулы год у айчынным выяўленчым мастацтве? Яшчэ нядаўна выглядала на тое, што ў гэтай графе можна наогул паставіць прочырк або напісаць слова “каранцін”. Запамінальных выстаў прайшло зусім вобмаль, рэзананс яны выклікалі не тое каб вялікі, дый нават зацятыя ўнутрыцэхавыя дыскусіі нешта прыціхлі. Такая стагнацыя зразумелая: усім, як падаецца, неяк не да мастацтва было…
Аднак вялізная выстава, якая ўжо амаль “пад ёлачку” разгарнулася ў Палацы мастацтва, захапіўшы бадай усе яго плошчы ўключна нават з кавярняй, натхняе на аптымістычныя высновы: аказваецца, самаізаляцыя і агульныя настроі ніяк не паўплывалі на творчы працэс. Ці, дакладней, уплыў быў нават станоўчым. Што важна адзначыць: большасць выстаўленых твораў датаваная менавіта гэтым годам — столькі “свежаку”, пэўна, яшчэ ніколі не было на падобных “зборніках”. Значыць, нягледзячы на хранічны брак падзейнасці, у майстэрнях жыццё віравала! А самаізаляцыя творчаму працэсу зусім не перашкода.
Далей