“Як палюбіла, так і зрабіла”
Марыя Каўтунова памерла ў 1988 годзе. Калі сыходзіць блізкі чалавек — з’яўляецца пачуццё віны. І пачуццё гэта бязмерна большае, калі з жыцця cыходзіць майстар. Віна за тое, што цяжка ён жыў, а ты і бачыўся з ім зрэдку, і амаль нічому не вучыўся, і наогул, мабыць, не паспеў зразумець нешта самае важнае.
Вельмі доўга нас прывучалі да думкі, што незаменных людзей няма. Але з сівой мінуўшчыны дайшло да нас, што “чалавек ёсць свет малы”. Ды знікае, гасне ўпарта адзін свет за другім. Таму ніколі не міне адчуванне пустэчы, што ўзнікла па смерці Марыі Паўлаўны Каўтуновай. І не толькі пустэчы, а і нейкага невядомага страху, бо з сыходам кожнага майстра нібы танчэйшай робіцца перашкода злу на гэтым свеце.
Далей