З клана Пяткевічаў герба “Трубы”
У дзень смерці Антона Пяткевіча (далей — Адам Плуг) літаратар Уладзіслаў Каратынскі прысвяціў свайму сябру біяграфічны нарыс (“Kurjer Warszawski”, № 303, 1903 год). Гэты нарыс, заснаваны на лістах і ўспамінах самога Адама Плуга, з’яўляецца вельмі каштоўнай крыніцай ведаў пра нашага земляка. Бо, у адрозненне ад многіх іншых публікацый, найбольш поўна раскрывае Адама Плуга і як чалавека, і як творцу. Узяўшы яе за аснову і дадаўшы звесткі з іншых крыніц, працягнем расказ пра жыццё гэтага культурнага дзеяча беларускай мінуўшчыны.
Далей