Кніжка ў джынсах
Па прычыне свайго сямігадовага настаўніцтва (родная мова і літаратура) быў абавязаны рэгулярна наведваць сваіх няпростых, мякка кажучы, вучняў па месцы іх жыхарства. Вось тады і давялося пабачыць жытло, дзе не было ніводнай кнігі. Нават слядоў ад падручнікаў не засталося. Відовішча, я вам скажу, жахлівае. У кватэры без душы і людзі пражывалі адпаведныя. Як ім дапамагчы? Выйсце, як падаецца, тут адзінае: мэтанакіраванае эстэтычнае выхаванне з дзіцячага садка пачынаючы. Даўно прызнаны факт, падлетак, які грае на нейкім музычным інструменце і ведае дакладную дарогу ў бібліятэку, нават у няпоўнай і не вельмі паспяховай сям’і вырастае без правапарушэнняў і з трывалай жыццёвай пазіцыяй. Шмат пісаў пра паспяховыя дзіцячыя музычныя калектывы,
што наўмысна складаліся з цяжкіх падлеткаў. Але сёння гаворка пра спецыялістаў крыху іншага роду — пра бібліятэкараў.
Далей