33 фестывальныя крокі
Восень сёлета неспакойная. Ва ўмовах другой хвалі каранавіруса многія тэатральныя і музычныя фестывалі, іншыя мерапрыемствы адмяняюцца, некаторыя — пераносяцца на больш зручныя часы. Літаральна да апошняга не аб’яўляў сваю праграму і юбілейны Х Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART. Але ў выніку ўсё здзейснілася — у новым фармаце: замежныя спектаклі ішлі ў запісе, беларускія — жыўцом. Захаваліся таксама адукацыйная платформа “Школа TEARTа”, творчыя семінары, “круглы стол”, фотавыстава, абмеркаванні ўбачанага разам з пастаноўшчыкамі. Усё гэта — цягам месяца: як-ніяк, 30 спектакляў і тры эскізы, не ўлічваючы шматлікіх іншых мерапрыемстваў. Асэнсавання ж убачанага хопіць як мінімум на год — акурат да наступнага фэсту. Бо галоўнае тут — не адзнакі расставіць, а вылучыць штосьці найбольш перспектыўнае для далейшага развіцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва. І, вядома, акрэсліць, дзе на тэатральнай карце Еўропы і свету знаходзіцца Беларусь.
Далей