Мінулым тыднем пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі, знакаміты кампазітар Валерый Іваноў. З гэтай стратай цяжка змірыцца — і мы ажыўляем у памяці стасункі-сустрэчы з ім і яго музыкай, што засталася з намі.
У ноч з нядзелі на панядзелак спаўняецца год з дня смерці выбітнага кампазітара Алега Молчана. Таму заўтра ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца вечарына яго памяці “Там, высока”, якая будзе суправаджацца выставай і прэзентацыяй альбома. А ў панядзелак на доме, дзе нарадзіўся славуты музыкант, уладальнік медаля Францыска Скарыны, адкрыюць мемарыяльную дошку.