Тоесныя элементы ідэнтычнасці
Днямі ў Мінску адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Па яго выніках Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў папоўніўся новымі элементамі. У прыватнасці, статус гісторыка-культурнай каштоўнасці быў нададзены двум элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці — “Абраду “Розгары” ў аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці” і “Традыцыйным вобразам і тэхналогіі вырабу гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння”.
Далей