Адкрытая партытура і ейныя адкрыцці
29-я Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Лідзіі Мухарынскай, што традыцыйна ладзяцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўвесну, з-за каранавіруса былі перанесены на восень. Але выступленняў не стала меней — наадварот, іх паболела: хтосьці не пабаяўся прыехаць, іншыя даклады чыталіся анлайн ці былі прадстаўлены як стэндавыя. Прэзентавалася як ніколі многа музычных выданняў, дый твораў беларускіх кампазітараў прагучала багата.
Далей