XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” пройдзе, як і планавалася, з 6 па 13 лістапада. Нягледзячы на складаныя абставіны, усе традыцыйныя конкурсныя праграмы сфарміраваныя, залы мінскіх кінатэатраў чакаюць гледачоў. Фестывальны слоган гэтага года — “Магія вобраза”, візуальная канцэпцыя заснаваная на знакамітым беларускім фільме “Горад майстроў”, якому сёлета спаўняецца 55 гадоў.
Найбольш выразна адчуваеш свой узрост тады, калі бачыш дарослымі тых, каго памятаеш дзецьмі. Нешта падобнае адчуў і я, калі пабачыў лічбу 45 у спалучэнні з абрэвіятурай “БДУКіМ” — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Універсітэт гэты (напачатку — інстытут) утварыўся з аддзялення культурна-асветніцкай работы Тэатральна-мастацкага інстытута ў тыя часы, калі я сам быў студэнтам.
З 12 верасня ў музеі “Лошыцкая сядзіба” працуе выстава жывапісу “Лошыцкі альбом”. Выстава будзе чакаць наведвальнікаў да канца лістапада бягучага года.
Па ўсёй беларускай зямлі раскіданы пахавальныя і памятныя курганы… Славуты паэт наш Янка Купала яшчэ напачатку ХХ стагоддзя пісаў:
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —
Удзірванелы курган векавечны.
Археолагаў беларускія курганы прывабліваюць і сёння.