Дарогамі малой радзімы
Вядома, дарогі вядуць да розных накірункаў. Часам яны заводзяць у тупікі, знянацку выбягаюць да лабірынтаў і нават да абрываў. Альбо прыводзяць да абшарных прастораў, да сонца, бяздоннага неба.
Мы ўсе ідзём па дарозе. І паасобку, і разам. І кожны сустрэчны для нас можа стаць Настаўнікам. Пажадана не прайсці міма яго, на хвілінку прыпыніцца, выслухаць і зразумець. Ці будзе гэта самаадданы хірург, які аперуе, заціснуўшы сваё сэрца ў кулак. Ці сучасны рабочы з залатымі рукамі. Або сціплы школьны настаўнік, мудрае слова якога дзеці запомнілі на ўсё жыццё. Або рэжысёр, які паставіў бліскучую п’есу пра такіх хірургаў, рабочых і настаўнікаў...
Далей