Каралы і пластык сучаснай фатаграфіі
Тое, што традыцыйныя культурныя падзеі, на якія заўсёды была багатая мінская восень, у гэтым надзвычайным годзе ўсё ж вырашылі не адмяняць — вядома, правільна. Па першае, важна падтрымліваць мастацкае жыццё ў тонусе, а па-другое — фіксаваць думкі і душэўныя настроі, што называецца, па гарачых слядах. Вось і сёлетні Месяц фатаграфіі акрэсіў сваю тэму як “выжыванне”. Прысвечаны ён не толькі COVID-19, але і наогул стасункам чалавека з прыродным светам — які чалавек, здавалася б, даўно ўжо скарыў ды паклаў сабе пад ногі… Але тут раптам выйшла “нечаканачка”.
“Паводле адчуванняў, мы перабываем ля зыходнага пункту нейкай новай, канструяванай у нас на вачах і пры нашым удзеле рэальнасці…” — сцвярджае куратарка асноўнага праекта фэсту Вера Фядотава. Без сумневу, глеба для натхнення не абы-якая. Даруйце за цынізм, але варта канстатаваць: неаднойчы ў гісторыі чалавецтва чума станавілася нагодай для шэдэўраў. Ды, здаецца, пакуль не гэтым разам.
Далей