Наша рэдакцыйная пошта працягвае поўніцца лістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Таму прапануем чытачам “К” наш традыцыйны агляд найбольш цікавых паведамленняў ад нашых падпісчыкаў, прыхільнікаў і пазаштатных карэспандэнтаў.
У кожнага чалавека ёсць у жыцці нешта асабліва прыгожае, шчаслівае, запамінальнае. У маім жыцці гэтым адмечаны дзяцінства, юнацтва. Уся мая маладосць была насычаная рознымі цікавымі справамі, падзеямі, сустрэчамі. Жылося вельмі весела.