У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылася творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі, кампазітарам Эдуардам Ханком. Увесну яму споўнілася 80, але святкаванні давялося пераносіць, і цяперашняя імпрэза стала добрым працягам ушанавання майстра.