Аднойчы ў Зэльве мы правялі з калегам эксперымент: запыталіся ў маладзёнаў, людзей сярэдняга веку і зусім сівых жыхароў, дзе пахавана Ларыса Геніюш. Апытаных было больш за дзясятак. І літаральна кожны з ахвотай распавёў, дзе знайшла супакаенне неўтаймоўная беларуская паэтка. Амаль усе імкнуліся паказаць, дзе канкрэтна на гарадскіх могілках знайшла апошні спачын Ларыса Антонаўна. 9 жніўня ёй споўнілася б 110 гадоў.