Сезон па раскладзе: перазагрузка юбілею
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр Беларусі працягнуў юбілейны 50-ты сезон прэм’ерай адразу двух аднаактовых балетаў — “Шапэніяна” і “Навелы пра каханне (Іспанскі дывертысмент)”. Падзея была прымеркавана да Дня ведаў, што цалкам апраўдана: абодва балеты калісьці тут ішлі, і сталыя прыхільнікі гэтага тэатра, трэба спадзявацца, іх добра ведаюць. Але ж аднаактоўкі не толькі атрымалі новыя пастаноўкі, але і ўпершыню былі сабраны разам, што на думку кіраўніцтва калектыву павінна было скласці паўнавартасную балетную вечарыну.
Далей