Сельскі сюжэт для сталічнай оперы
Нядаўна спрачаўся са знаёмым, чым адрозніваюцца работнікі культуры ад дзеячаў мастацтваў. У гэтым жыцці, на жаль, вельмі шмат пустых дыскусій, у выніку якіх не ісціна нараджаецца, а з’яўляюцца гузакі. Дык вось, нічым работнікі культуры ад дзеячаў мастацтваў не адрозніваюцца. Прынамсі так павінна быць. Менавіта клубнікі, бібліятэкары, музейшчыкі і настаўнікі ДШМ выхоўваюць не толькі прафесійных гледачоў, слухачоў ды наведвальнікаў, але шмат робяць і для таго, каб не радзелі шэрагі артыстаў, мастакоў і спевакоў з прафесійнымі танцорамі… Проста першым варта часцей нагадваць пра іх боскую прадвызначанасць, якая пакуль не мае пацвярджэння ў велічыні заробку. Вось я пры любой нагодзе і нагадваю.
Далей