Ваксуем боты, рамантуем чамаданы?
Заўжды карцела заглыбіцца ў вытокі натхнення нашых творцаў, бліжэй пазнаёміцца з, так бы мовіць, лабараторыяй творчасці і тэхналагічнымі працэсамі мастацтва. У выніку атрымалася невялічкая калекцыя метадаў і прыёмаў, якімі карысталіся пісьменнікі, мастакі, кампазітары, навукоўцы для самасцвярджэння пад неабсяжнымі шатамі нацыянальнай культуры. Да прыкладу, Янка Маўр любіў ствараць свой кніжны свет на беразе мінскай Свіслачы, апусціўшы ногі ў раку. А Уладзімір Караткевіч дзеля літаратурнай самадысцыпліны за рабочы стол сядаў у свежай і адпрасаванай кашулі. Свае вершы Алесь Пісьмянкоў “думаў нагамі”. Андрэй Рублёў перад напісаннем ікон поставаў і маліўся. Бальзака стымулявала да працы кава. Дзікенс пасля кожнай паўсотні напісаных радкоў выпіваў шклянку гарачай вады. Брамс дзеля натхнення ваксаваў боты, Бетховен — адпускаў бараду. Мендзялееў сумяшчаў заняткі хіміяй з вырабам і рамонтам чамаданаў. І ўсё ў іх атрымалася. А што стымулюе вас?
Далей