Парад крэатыўных кніжніц
Як вядома, прафесійны рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай
культуры” — праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк краіны ў два этапы (абласны
і рэспубліканскі). Сёлета ў рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 35 бібліятэк.
14 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн рэжыме былі падведзены вынікі ХХVIII рэспубліканскага конкурсу за 2019 год. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласных бібліятэк, цэнтралізаванай сістэмы публічных бібліятэк сталіцы, грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”.
З дапамогай “воблачных” тэхналогій члены журы атрымалі магчымасць азнаёміцца з дасланымі матэрыяламі напярэдадні пасяджэння і пісьмовым галасаваннем вызначыць пераможцаў сярод бібліятэк, размешчаных у горадзе, і бібліятэк, размешчаных у пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах, адзначыць бібліятэкі да заахвочвання.
Пераможцамі сталі 22 публічныя ўстановы ў чатырох намінацыях: “За пошукавую і даследчую працу”, “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”,“За падтрымку і развіццё чытання”,“За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы”. Дзесяць бібліятэк журы прадставіла да заахвочвання.
Далей