Голуб на постары як Паходня Дабрыні
Магчыма, шаноўны чытач памятае шэрага дабрака з мультфільма “Лагодны воўк” Наталіі Хаткевіч-Дарвінай, што скарыў публіку і журы на “Лістападзе — 2018”? Або кранальную гісторыю пра Хлопчыка, які праз сілу музыкі вярнуў свайго бацьку з вайны — анімацыйную карціну “Паданне пра гуслі” Таццяны Кубліцкай? У нас пра іх выдатныя звесткі: дзве гэтыя стужкі, створаныя на Нацыянальнай кінастудыі
“Беларусьфільм”, трапілі ў конкурс прэстыжнага міжнароднага фестывалю анімацыйнага кіно ў Хірасіме.
Як паведамляецца на сайце кінафоруму: фільмы беларускіх кінематаграфістаў былі адабраныя з больш як 2 300 заявак, якія прыйшлі на анімацыйны агляд з 84 краін свету, і трапілі ў лік 59 конкурсных работ.
Далей