У форме ёмістага канспекта
Кажуць, найбольш працяглымі ў часе чамусьці становяцца праекты, якія зыходна бачыліся як эпізадычныя. Вось, да прыкладу, адзін з найлепшых музеяў Нідэрландаў мусіў стаць на рамонт і рэстаўрацыю. А каб нават часова не выпадаць з культурніцкай прасторы, адну залу пакінулі ў рабочым стане і ў ёй разгарнулі маленькую экспазіцыю, якая была “дайджэстам” ці “канспектам” экспазіцыі вялікай, на той момант зачыненай. Па заканчэнні рэстаўрацыйных работ, калі музей зноў запрацаваў у звыклым рэжыме, “канспект” збіраліся дэмантаваць. Але не сталі гэтага рабіць, бо грамадзе такі экспазіцыйны ход падаўся вельмі прывабным, цікавым. Ёсць гэты “канспект” у структуры музея і зараз. Як кароткая прадмова да вялікай кнігі.
Мне гэта гісторыя згадалася ў сувязі з выставай “Вялікая Перамога”, што разгорнута зараз у нашай Нацыянальнай бібліятэцы.
Далей