Ландшафт вайны
Адзін мудры чалавек пераканаўча патлумачыў, чаму ў час вайны трэба хаваць забітых і выносіць з поля бою параненых. Таму, што калі гэтага не рабіць, жывыя і здаровыя, маючы перад вачыма няўдзячную перспектыву, не пойдуць у атаку. Да гэтай тэзы можна дадаць, што каб баявыя і небаявыя страты звесці да мінімуму, неабходна зладжаная праца мноства спецыялістаў, ваенных і грамадзянскіх, якія наўрад ці патрапяць на Парад Перамогі (калі такі надарыцца), бо яны заўжды “за кадрам”.
Нехта мусіць клапаціцца пра тое, каб салдат быў накормлены і апрануты, меў зручную і эфектыўную зброю, арыентаваўся на мясцовасці, куды яго закінуў ваенны лёс. Апошняе з пералічанага ўваходзіць у кампетэнцыю ваенных тапографаў.
Далей