Магілёўшчына: стратэгія актыўнасці
Заўсёды з захапленнем ставіўся да людзей, якія ўмеюць вырабляць нешта прыгожае, незвычайнае, надзейнае, патрэбнае сваімі рукамі. Асабіста мне Гасподзь не даў такіх жа ўмелых верхніх канечнасцяў:
не, ручкі напільнікаў на ўроках працы ў школе ў мяне выходзілі нядрэнна, але далей справа чамусьці застапарылася. У нашы дні, бываючы ў населеных пунктах, дзе дзейнічаюць дамы рамёстваў, я абавязкова імкнуся ў іх зазірнуць — ды хоць бы з-за таго, каб светла пазайздросціць майстэрству тых, хто там працуе. Сённяшні аповед “К” — аб дзейнасці дамоў, цэнтраў рамёстваў і майстроў Магілёўшчыны: нягледзячы на каранавiрус яны многае паспелі ў гэтым годзе ажыццявіць “ужывую”. І многае, спадзяюся, яшчэ ажыццявяць, выйшаўшы з анлайн-рэжыму. А даведнікам для вас разам са мной стане Валянціна Валчкова — начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай работы Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Далей