— А хто фатаграфаваў ваша вяселле? — пацікавілася ў мамы, калі разам разглядалі сямейны фотаальбом.
— Быў у Смаргоні фатограф нямы… Раман Яцкевіч.
— Прыязджаў з горада ажно ў Войстам?
— Так, ён па ўсім раёне фатаграфаваў…
Вяселле было ў 1965 годзе. Аказалася, што і іншыя вяселлі ў нашай радні таксама здымаў “нямы Раман”. У альбоме захаваліся фотакарткі дзвюх вяселляў, зробленыя ў 1958 годзе.