У беларускую драматургію прыйшлі маладыя ды таленавітыя аўтаркі. Іх тэксты вельмі розныя, самабытныя і яркія. Адной з заўважных стала дэбютная п’еса Улады Хмель “Усё нармальна”, якая ўвайшла ў лонг- і шорт-лісты адразу некалькіх прэстыжных конкурсаў Мінска і Масквы. А неўзабаве п’еса была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі дэбютанткай у рэжысуры Ганнай Якаўлевай. Таксама ўпершыню на прафесійнай сцэне выступіла актрыса Ірына Якавец.
З заслужаным артыстам Беларусі Баляславам Сяўко я быў добра знаёмы. Мы сябравалі, сустракаліся на Зэльвеншчыне, якую ён любіў, успамінаючы сваё маленства і школьныя гады. Нават захавалася ў маім хатнім архіве некалькі ягоных лістоў, дзе ён адказваў на мае пытанні, пісаў пра свае новыя ролі. А былы рэдактар райгазеты “Праца” (Зэльва) Ірына Іосіфаўна Васілеўка неяк прызналася, што Баляслаў Іванавіч яе сваяк.
У Арт-гасцёўні “Высокае места”, што ў гістарычным цэнтры сталіцы, праходзіць выстава кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яна была прымеркаваная да 75-годдзя навучальнай установы.