Вольга КЛЕБАНОВІЧ: “А я кажу — маўчаць! І чакаць выніку!”
“У мяне былі каралеўскія ролі”, — кажа народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Вольга Клебановіч. І сапраўды, любая актрыса пазайздросціць такому бліскучаму спісу і такому напоўненаму творчасцю, поспехамі і авацыямі жыццю на сцэне. Якое і доўжыцца, і нават набывае новыя фарбы — у родным Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага наступныя пастаноўкі Вольга Міхайлаўна рыхтуе ўжо ў якасці рэжысёра. І да 75-гадовага юбілею артысткі, які святкаваўся напрыканцы зімы, павінна была адбыцца адна прэм’ера — але ўсё перанеслася. І наша размова з Вольгай Клебановіч з аднаго боку юбілейная, але ж з другога — гаворым мы не пра мінулае, а пра будучае і пра новыя творчыя здзяйсненні.
Далей