Таямніцы Манюшкаў
Чаму ж мы столькі ўвагі надалі асобе італьянскага музыканта Алясандра Данэзі? Па-першае, таму, што вяртанне забытых імёнаў, датычных да гісторыі Беларусі — уласна кажучы, наш абавязак. А Данэзі, як мы ўжо бачым, цалкам на тое заслугоўвае. Па-другое, менавіта яго можна лічыць асноўным прэтэндэнтам на ролю аўтара музыкі да адной з першых на Беларусі опер “Агатка”, якую сёння зазвычай прыпісваюць нямецкаму кампазітару Ёгану Голанду.
Ну і па-трэцяе, продкі будучай жонкі Станіслава Манюшкі Аляксандры Мюлер, верагодна, не толькі гралі свае ролі ў прэм’ернай нясвіжскай пастаноўцы “Агаткі”, але пазней паспяхова дэманстравалі яе на варшаўскай сцэне. І калі б яны пакінулі ўспаміны, дык дапамаглі б нам раз і назаўсёды вырашыць пытанне: хто — Данэзі або Ёган Голанд — у 1784 годзе пры агеньчыку свечкі абмяркоўваў з Мацеем Радзівілам “музычныя акцэнты” опернай партытуры. Але паколькі ўспамінаў няма, давядзецца разбірацца самім.
Далей