Акцыя “Майстры культуры — ветэранам”, зладжаная сумесна Белтэлерадыёкампаніяй і Міністэрствам культуры Беларусі, працягваецца. Гэтым тыднем каманда БТ-3 запісвала ў сталічнай філармоніі, пакуль зачыненай для наведвальнікаў, праграмы вядучых творчых калектываў краіны. З 13 чэрвеня ўсе гэтыя канцэрты пачнуць з’яўляцца ў эфіры.
10 чэрвеня — намнога раней, чым звычайна — Магілёўскі абласны драматычны тэатр адкрывае 133 сезон. Прычым у новым статусе: днямі тэатру прысвоена званне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь.
Не так даўно ў цэнтры спачатку Гомеля, а потым і Брэста з’явілася тое слова, якое падаецца для беларусаў сакральным. Тое, што яно азначае, класік заклікаў нас не пакідаць, каб “не ўмерці”. І вось, цяпер на гэтым слове ў прамым сэнсе можна сядзець — што многія суграмадзяне ўжо з вялікай ахвотай робяць.