Думай пра добрае
Свет змагаецца з хваробай. І кожны робіць гэта паасобку, а варта, напэўна, — грамадой. І ашчаджаць адзін аднаго, і ўсяляк падтрымліваць, і разам пра добрае думаць. Ёсць у мяне сябра — фатограф Юрый Іваноў. Вось якую прыпавесць ён мне днямі расказаў. Падчас эпідэміі адзін чалавек сустрэў на вуліцы анёла смерці і запытаў: “Колькі чалавек з сабой забярэш?” Анёл адказаў: “Пяць тысяч”. Скончылася эпідэмія, сканала за гэты час 15 тысяч чалавек. І зноў наш герой сустрэў анёла смерці: “Чаму ты мне схлусіў?!” “Ніякай хлусні, — запярэчыў анёл. — Я забраў пяць тысяч. Дзесяць памерлі ад страху”. Іваноў для мяне — анёл-ахоўнік, бо ратаваў мяне і маю сям’ю не адзін раз. І менавіта ён навучыў мяне думаць пра добрае. Беражыце сябе!
Далей