Парыж — эстрада, Смілавічы — радзіма
У Генры Мілера — бадай, самага вядомага пасля Хемінгуэя амерыканскага пісьменніка, у ягоным культавым для некалькіх пакаленняў рамане “Тропік Рака” ёсць такая сентэнцыя:
“Гэта не выпадкова, што людзі, падобныя да нас, збіраюцца ў Парыжы. Парыж гэта эстрада, якая верціцца. Парыж — гэта калыска для штучна народжаных. Калыхаючыся ў парыжскай люльцы, кожны можа марыць пра свой Берлін, Нью-Ёрк, Чыкага, Вену, Мінск”.
Мы маглі б дапоўніць класічны тэкст згадкай пра Віцебск, скуль родам Марк Шагал, і Смілавічамі, адкуль
пайшлі ў свет такія ж як ён “парыжане” Хаім Суцін і Шрага Царфін. 6 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Шрага Царфін. Рух да святла”. Экспазіцыю складаюць творы, набытыя групай кампаній сёлета ў спадкаемцаў мастака, а таксама прадастаўленыя прыватнымі калекцыянерамі Беларусі і замежжа.