У хэдлайнеры б пайшоў, няхай мяне навучаць…
Глядзеў я тут надоечы па інтэрнэце фрагмент выступу Макса Каржа на мінскім стадыёне “Дынама” і прыкрасць мяне брала: чаму аднаму 35 тысяч аўдыторыі, а другому ў лепшым выпадку ў коле сяброў хрыпець “Не было Галілея i Боба Марлея, не было Сальвадора Далі. Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінея, а кіты, чарапахі былі”? Несправядліва? Несправядліва! У мяне таксама голас ёсць, я таксама спяваць хачу! Якія мае гады?! І ўжо зусім было я сабраўся ашчаслівіць грамадства сваім мастацтвам — таленавіты, харызматычны, асабіста знаёмы з Анатолем Іванавічам Ярмоленкам чалавек, вядома ж, толькі новай апорай і выклікам стане як мінімум у айчынным шоу-бізнесе, але ўсё-ткі спачатку вырашыў параіцца з таварышамі, крыху больш дасведчанымі ў музычнай індустрыі, чым я. А раптам там такія падводныя камяні, такое другое дно, што нават мне з маім дарам асталявацца ў ёй будзе немагчыма?
А калі сур’ёзна, сённяшнія мае рэспандэнты раскажуць вам пра тое, наколькі музыканту-пачаткоўцу ў наш час складана / лёгка прабіцца на сцэну і што чакае яго на гэтым шляху — пачынаючы з вучобы ў профільнай установе.
Далей