Пошукі крэатыву пад знакам аўтэнтыкі
Не сакрэт, што Мінская вобласць здаўна і заслужана лічыцца ўзорнай у плане культурнага абслугоўвання насельніцтва. Тым больш, што за апошні час у сферу было ўкладзена багата фінансаў, прычым, як з Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” — мінулай і цяперашняй, — так і з абласных ды раённых бюджэтаў. Узгадаю хоць бы пабудову амфітэатра ў Маладзечне, новы Палац культуры ў аграгарадку Чысць Маладзечанскага раёна, новыя Любанскую ды Мар’інагорскую школы мастацтваў… Не абышла сваёй увагай Дзяржпраграма і Крупскі раён Мінскай вобласці, у якім я пабываў першы раз яшчэ дзесяць гадоў таму.
Далей