Нячыстай сіле тут не месца
Іван Кірчук найперш вядомы як музыкант. Без сумневу, група “Троіца” — самая публічная частка яго дзейнасці. Аднак у гэтай асобы ёсць і другая значная іпастась — педагога, фалькларыста, даследчыка. І яна ў яго біяграфіі адыгрывае прынамсі не меншую, а можа, нават і большую ролю. Балазе, многія з яго вучняў і самі ўжо сталі дактарамі і кандыдатамі навук, загадчыкамі кафедраў, кіраўнікамі народных калектываў.
Апошнія тры гады Іван Кірчук з’яўляецца выкладчыкам кафедры культуралогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яго памяшканне стала і даволі ўтульнай базай для калекцыі народных інструментаў ды прадметаў народнага побыту, якая збіралася на працягу 45 гадоў.
Выкладчык падкрэслівае: калекцыя не музейная, бо яе экспанаты не толькі захоўваюцца, але і працуюць — і для стварэння музыкі, і для навучання. У адзін інстытуцкі кабінет — этна-лабараторыю — мы і зазірнем.
Далей