Школа мастацтваў імя Пушчыных?
Вось ужо шмат гадоў ля ўваходу ў Светлагорскую школу мастацтваў вісіць памятная дошка, якая нагадвае пра рашэнне раённага выканаўчага камітэта назваць плошчу перад будынкам у гонар Пушчыных. Рашэнне гэтае было прынята па маёй прапанове, але, па ўсёй верагоднасці, проста забыта. У ва ўсякім разе, нічога пушчынскага на плошчы няма і не прадбачыцца.
Зрэшты, яшчэ больш лагічным і значным увекавечваннем памяці Пушчыных будзе назваць саму школу ў год яе 55-гадовага юбілею ў гонар гэтага старажытнага дваранскага роду, які некалі зрабіў Парыцкую воласць вядомай ва ўсёй Расійскай імперыі. Тады сыдуцца ў адзінае цэлае часавыя прасторы, з’явіцца больш выразная пераемнасць адукацыйных і культурных традыцый.
Да таго ж, Пушчыны захапляліся музыкай. І ў Парыцкім жаночым вучылішчы, адкрытым імі ў 1860 годзе (і гэта была першая такая навучальная ўстанова ў Беларусі!), музычнае выхаванне з’яўлялася істотнай часткай агульнага.
Далей