Захварэўшыя на лёд
Прыгожыя снежныя дні не толькі дораць радасць, але і змяняюць вектар творчасці скульптараў. Перад спакушэннем зрабіць лядовую кампазіцыю на забаву дзецям і дарослым не так лёгка ўстаяць. Таму
і поўніцца гэты час разнастайнымі сезоннымі фестывалямі. У снежні беларускія скульптары Павел Лявонаў і Васіль Цімашоў вярнуліся з Якуціі, дзе ўжо трэці год запар яны спаборнічаюць у лядовым майстэрстве
з лепшымі майстрамі свету. І сёння, рыхтуючыся ўжо да чарговага мінскага фестывалю, які традыцыйна праходзіць зімой у Батанічным садзе, Павел ЛЯВОНАЎ распавёў, як лёд змяніў яго жыццё.
Далей