Гераізм без бравурнай рыторыкі
Апагеем святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, натуральна, стане 3 ліпеня. Але многія нашы гарады адзначылі гэты юбілей куды раней. Яшчэ 23 верасня 1943 года падчас фарсіравання Дняпра савецкія авангарды ўвайшлі ў першы населены пункт БССР — пасёлак Камарын (цяпер у Брагінскім раёне). А да лютага наступнага 1944 года была вызваленая пятая частка тэрыторыі сённяшняй Беларусі з двума тагачаснымі абласнымі цэнтрамі — Гомелем і Мазыром. Дарэчы, у баях на подступах да апошняга быў цяжка паранены і знакаміты сёння мастак Леанід Шчамялёў.
Пра першы этап вызвалення нашага краю, які папярэднічаў знакамітай аперацыі “Баграціён”, распавядае выстава ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Як патлумачыла загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Святлана Прыбыш, яе назва — “Мы ідзём да цябе, Беларусь” — узятая з перадавіцы франтавой газеты “За Радзіму”, якая распаўсюджвалася сярод байцоў увосень 1943 года.
Далей