Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Беларускі народны каляндар-2019
У народным календары на 2019 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і гэтак далей. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы “рухомай” царкоўнай пасхаліі. У наступным 2020 годзе па каталіцкай пасхаліі Вялікдзень (Пасха) —12 красавіка, па праваслаўнай — 19. Умоўныя абазначэнні: п — панядзелак, а — аўторак, с — серада, ч — чацвер, пт — пятніца, сб — субота, н — нядзеля. Даўжыня дня і моманты ўсходу і захаду ў дні сонцастаянняў і раўнадзенстваў падаюцца для Мінска.
12 стоп-кадраў стагоддзя
2019 год багаты на важныя гістарычныя даты — 100-годдзе заснавання БССР, 80-годдзе ўз’яднання Беларусі, 75-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў… А яшчэ сёлета спаўняецца 95 гадоў беларускаму кіно, якое ў той ці іншы спосаб адлюстравала і гэтыя, і многія іншыя падзеі нашай мінуўшчыны. А таксама — сучасную эпоху. Гэты юбілей стаў для нас нагодай прысвяціць айчыннаму кінематографу асобны праект, які выявіўся плёнам супрацоўніцтва з Музеем гісторыі беларускага кіно, а таксама кінакрытыкамі і кінажурналістамі новай генерацыі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»