“Пан Тадэвуш”: вяртанне кінаэпапеі
Сёння, 15 кастрычніка, у сталічным кінатэатры “Масква” адбудзецца беларуская прэм’ера першай экранізацыі слыннай паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, якая выйшла ў 1928 годзе. У рамках вядомага праекта “Кінемо”: Нямое кіно + жывая музыка” мінская публіка атрымае ўнікальную магчымасць убачыць стужку польскага рэжысёра Рышарда Ардынскага ў музычным суправаджэнні сімфанічнага аркестра і хору музычнай капэлы “Санорус”. А кампазітар Канстанцін Яськоў адмыслова стварыў новы саўндтрэк для польскага кінатвору.
Далей