Цытаванні цягнуць на дно
Канец сезона Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначыў некалькімі прэм’ерамі, і сярод іх — балет “Тытанік”. Ідэя належала дырэктару тэатра Аляксандру Пятровічу. Музыку стварыў вядомы кампазітар Алег Хадоска (у гэтым тэатры ідуць адразу некалькі яго спектакляў). Балетмайстрам-пастаноўшчыкам стаў Сяргей Мікель, дадаўшы гэты двухактовы балет да свайго леташняга “Вішнёвага саду” ў тым жа тэатры і харэаграфіі ў дзіцячым мюзікле “Лятучы карабель”.
Далей