Усе ў “горад-сад”
Сёння 60-годдзе святкуе Наваполацк — горад, што ўвайшоў у гісторыю перадусім як той, які даў краіне першы айчынны бензін (1963) і поліэтылен (1968). Але па-за ўвагай чамусьці застаецца яшчэ адна адметнасць нафтаграда — у першых пакаленняў яго жыхароў яшчэ і атрымалася стварыць горад, дзе людзі хочуць і могуць жыць у атачэнні прыгажосці. Калі паліклініка, то са скульптурамі на фасадзе.
Калі кінатэатр, то абавязкова з роспісам унутры. Нават калі звычайныя дамы, то няхай з мазаікамі на пад’ездах — рознымі і ва ўсім мікрараёне. Мастацтва на кожным кроку. Хто бачыў у Наваполацку такі “горад-сад” і чаму без належнай увагі ён рызыкуе згубіць свой непаўторны твар, дазналася “К”, наведаўшы сёлетнюю культурную сталіцу Беларусі.
Далей